б) Не вялікая бяда, калі хлеб да вада. Нос., 93.
642. Хоць з вадою, было бы не з бядою. Нос., 174. Вар.: Сержп., 55; Fed., 26.
а) Хлеб з вадою, але не з бядою. Л. Царанкоў, 1960, Мінск 13.9.2.
б) Еш хлеб з вадою, абы не з бядою. Fed., 53, 54.
в) Лепш хлеб з вадою, як з бядою. Fed., 53; С. Клачко, 1966, Б.-Каш. 13.3.29.
г) Лепш хлеб з вадою, чым пірог з бядою. Сержп., 23. Вар.: Ром., Зап., III, 223.
643. Часам з квасам, а парой з вадой, ці то з бядой. Сцяшк., 615, Лід.
644. Калі бядуеш, больша хлеба зжуеш. Ляцкий, 16.
645. Хлеб і соль — то ўся праўда. Piełk., 361.
646. Хлеб і соль — найлепшая закраса. А. Фядосік, 1959, Капатк. 8.1.44.
647. Солі ды хлеба — больш нічога не трэба. Сержп., 79; Ляцкий, 42.
648. Ад хлеба, ад солі галова не заболі. Ром., Мат., 83.
649. Хлеб да вада — уся наша яда. Ляцкий, 53.
650. Хлеб і вада — мужыкова яда. М. Жылінскі, 1965, Свісл. 13.10.6.
651. Хлеб да вада — маладзецкая яда. Нос., 172.
а) Хлеб, соль і вада — маладзецкая яда. Piełk., 372; А. Куцакова, 1956, Раг. 13.3.29; Г. Прытычанка, 1960, Карм. 13.3.29.
95 👁