470. Галоднаму Фядоту і шчаўе ў ахвоту. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. 471. Стрыманы з голаду не пухнець. Дуб., 57. 472. Хоць янотавай шубы не нажывём, дык жа з голаду не памром. Дуб., Нар., 3. 473. Каму салжэш, а кішцы ніколі. Нос., 67. 474. З голаду кішка ў кішку лезла. Fed., 111. 475. Усё забудзеш, калі хлеба не здабудзеш. «Зорка», (Беласток), 1973, № 9. 476. Не даясі і калёсы прадасі. Dybow., 184; Шпіл., 185. 477. Як не пад'ясі, дык залатую карэту прадасі. І. Цішчанка, 1975, Слаўг. 478. Калі кішкі не напрэш, то і чужыя вароты адапрэш. Ляцкий, 16; Сержп., 37. 479. Галоднага вока і сон не бярэ. Сержп., 37. 480. Галоднаму пасцель мулка. Нос., 26. Вар.: Сержп., 37. 481. Галоднаму хлеб сніцца. Сержп., 285. 482. Хто галодны спаць лажыцца, таму будуць старцы сніцца. Л. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11. 483. Галоднаму цыганы сняцца. Fed., 60. 484. Сонца на елі, а мы яшчэ не елі. М. Грынблат, 1967, Мсцісл. 485. Ні мукі пылінкі, ні солі драбінкі. Сержп., 25.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
92 👁