Сёрбай, не глядзі, абы бруха поўна. Ляцкии, 41. а) Усё роўна, чым бруха поўна, абы поўна было. Аяцкий, 455. Галоднай курцы зярнятка на думцы. Дуб., 10, 456. Сляпой курыцы ўсё пшаніца. Ром., Зап., Ill, 232, 457. Галоднаму ваўку i заверта па нутру. Hoc, 26, 458. Галоднаму ўсё смакуе. Fed,, 102, 459. На галодны зуб усё смачна. Fed., 102. 460. На галодны зуб i гэта харашо. Нос, 84. 461. Галодны i гнілой бульбіне рад. Г. Прытычанка, 1960, Карм. 13.3.29. 462. Галодны з'еў бы каня з капытамі. Fed., 102. 463. Хоць сабачына, было б вока не бачыла. Добр., Смол., 78, Вар.: I. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7. 464. Галодны прысмакаў не пытае. Fed., 102; Сцяшк., 585, Свісл. 465. Будзе смачна, як духі падвядзе. Сержп., 37. 466. З'ясі i кісялёвых выжымак, як будзеш галодны. Pietk., 372, 467. Пячонай рэдзькі з'ясі, калі выгаладаешся. Hoc, 127. 468. Сагнешся ў сук, з'ясі i саломы пук. Сержп,, 37, 469. 3 гора, з бяды пад'еў лебяды. Fed
Дадатковыя словы
зеў, зясі, ляцкйй, падеў
25 👁