Чалавек галодны да нічога не згодны (не годны). Dybów., 7; Fed., 61. 444. Галодны як шалёны: то кладзе паклоны, то праклёны. Сержп., 37. 445. Няма страшней, як сыты сабака да галодны чалавек. Сержп., 37. 446. Галодны й кія не баіцца. Сержп., 37. 447. Галоднаму i ў галаву нішто не ідзе. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. 448. Галоднаму хлеб на уме. Fed., 102; Pietk., 320. а) Галоднаму хлеб у галаве. А. Малаш, 1969, Докш. 8.2.22. 449. Што каму на уме, а галоднаму хлеб. Fed., 102. а) Каму што, а галоднаму хлеб. Дразд. 450. Галоднай куме хлеб на уме. Tyszk., 432; Нос, 26; Fed., 156; Pietk., 327; Дразд. а) Дурной куме ўсё хлеб на уме. Добр., Смол., 16. б) Галоднай куме пірагі на вуме, М. Бандарэнка, 1966, Маз. 13.3.29. в) Галоднай куме сала на уме. А. Царанкоў, 1960, Kacu,. 13.9.2. 451. Галоднаму на уме хлеб, а п'янаму хмель. Нос., 26. 452. Такі галодны, што сабаку з'еў бы. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. 453. Хоць воўна, абы кішка поўна. Ром., Бел., I, 313; Pietk., 351; 1961, Рэч. 13.9.5. а) Не глядзі, кума, што воўна, абы кішка поўна. А. Стауровіч, 1957, Рэч
Дадатковыя словы
зеў, пянаму
27 👁