Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
a) Hi мукі пылінкі, ні солі драбінкі, ні гарэлкі расінкі. Hoc, 112. 486. Худа жыць пры бязлесіцы, а яшчэ хужы пры бясхлебіцы. Нос, Слов., 21. 487. Няма ані цыбулькі, ані ўкрышыць ува што. Fed., 59. 488. Ані пык, ні ў зуб калапнуць. Крэмнеў. 489. Hi бобу каробу, ні гароху троху. Дуб., 38. 490. Хрэн ды рэдзька, ды й то было рэдка. Сцяшк., 613, Смарг. 491. Hi скарынкі, ні сланінкі. Fed., 279. 492. Hi ў мяшку, ні ў гаршку. Сержп., 24; Рапан., 51. 493. Няма i на лякарства. Fed., 161. 494. Відзіць бядняк малако, ды рыла ў яго каратко. «Кр.» 495. Усё з'еў i зубоў не пагрэў. Ляцкий, 51; Сержп., 37. 496. Дагуляліся гулякі: няма хлеба i табакі. A. Фядосік, 1959, Капатк. 8.1.44. 497. Салому сячэ, пірагі пячэ, сенам падмазвае. Fed., 235. 498. Прыйшлі важныя весці: няма чаго есці. Рапан., 53. 499. Аці, аці, да нечага даці. Нос, 3; Сержп., 7. а) Аці, аці, няма ўжо чаго даці. Fed., 72. б) Не за што сказаць аці, калі няма чаго ў рот узяці. Нос, 98. 500. Сем раз еў, але i разу за сталом не сядзеў. Fed
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
17 👁
 ◀  / 560  ▶