Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Ешце, дзеткі, крупеня тлусценькая: два яечкі варыліся. Сем. 502. У печы гарыць, як у пана, а варыцца, як у цыгана. ЯнК. М., 28. Вар.: Добр., Смол., 78. 503. Што па тэй чэсці, калі нечага есці. Нос, 189; Сержп., 23. 504. Благая чэсць, калі нечага есць. Сержп., 37. 505. Відзіць то бог, ад чаго жывот засох. Ром., Зап., I, 216. 506. Парожня ложка нікому не міла. Fed., 172. 507. У месце жыць весяло, толькі есці нечаго. Fed., 185. 508. Не ў россыць есць, як няма чаго. Fed., 130. 509. Hi з'есці, ні спіць, ні харашо схадзіць. Fed., 130. 510. Жар гарыць, вада кіпіць, толькі няма чаго варыць. Ляй,кии, 11; I. Цішчанка, 1969, Слаўг. 8.2.21. а) Сонейка гарыць, кроў кіпіць, ды няма чаго варыць. Сержп., 65. б) Сонца гарыць, у грудзях кіпіць, да нечага варыць. Сержп., 65. 511. У агародзе шмат, а варыць нечага, брат. Сержп., 26. а) У гародзе многа, а варыць нічога. Аяцкий, 47. 512. Дажыліся нашы браты: ні хлеба, ні хаты. Я. Касач, 1966, Дзяхлс4$Л0.26. Ъ\Ъ. Хоць вазьмі ды зубы на паліцу палажы. Pietk., 352. 514. У агародзе мак, а ў гаршку так. Сержп., 26. 515. Ёсцека макацёр, да мак не спор. Шпил
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зесці, кйй
16 👁
 ◀  / 560  ▶