325. Бяда не мець свайго вугла. Сержп., 58.
326. І халадно і галадно і хаты сваёй няма. Fed., 49.
327. Нашаму Харытону няма нідзе прытону. Pietk., 338.
328. Ні дому, ні лому. Fed., 80.
329. У яго столькі дамоў, колькі ў зайца ламоў. Дуб., 63.
330. Ні хаты, ні лапаты. Янк., 492.
331. Так яны і жылі: не было хаты, а вароты купілі. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
332. Чужая хата гаршэй (горы, хужы) ката. Добр., Смол., 129; Нос., 184; Радч., 249; Fed., 50; М. Гваздзёў, 1960, Рэч. 8.1.58; С. Маісеенка, 1965, Жлоб. 13.3.25.
333. Не дай бог у чужой хаце жыць, у чужой печы паліць. В. Санько, 1969, Слуцк.
334. Не дай божа часта жаніцца і часта сяліцца. Pietk., 402; Добр., Смол., 129.
335. Дурная тая птушка, якая свайго гнязда не мае. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
336. І заяц мае дамоўку, хоць пад кустом. Сержп., 134.
337. Шчурка найдзець сваю пячурку. Нос., 190.
338. Калі ёсць хлеб, то будуйся. Dybow., 182; Fed., 43.
339. Дамок не вялік, да садзіцца не вяліць. Добр., Смол., 130.
340. Слаўна хата не ўгламі. Fed., 50.
93 👁