ХАТА. ХАТНЯЕ АБСТАЛЯВАННЕ І НАЧЫННЕ
315. Свая хатка як родная матка. Tyszk., 418; Mien., 395; Нос., 147; Dybow., 189; Добр., Смол., 129; Piełk., 360; Fed., 50; Бяльк., 402, Чэрык.; А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29; М. Грынблат, 1973, Асіп.; М. Гваздзёў, 1960, Рэч. 8.1.58.
316. Як свой кут маю, дак нікога не дбаю. Мяц., 240, Лаг.
317. Няма лепшае справы ад свае хаткі. Сержп., 58.
318. Хоць ракам, абы ў сваю хату. Fed., 50.
319. Хоць альховы, абы новы. Fed., 8.
320. Свая стрэха — свая ўцеха. Дуб., 54.
321. Кожан у сваёй хаце пан. Fed., 50.
а) Кожны пан у сваёй хаце. Piełk., 360.
322. На сваём сметніку і певень гаспадар. Г. Карачун, 1967, Клецк. 13.10.14.
а) На сваём сметніку й певень смелы (смялейшы). Сержп., 58; Fed., 305; В. Лашчэўская, 1967, Дзятл. 13.10.28.
323. І курыца на сваём сметніку раскошна. Fed., 158. Вар.: Fed., 305; Т. Гуляй, 1965, Свісл. 9.5.11; З. Валюшка, 1965, Ваўк. 13.10.5.
324. Жывы не без хаты, а мрэц не без магілы. Fed., 373.
а) Жывому хата, а пакойнаму магіла. Piełk., 403.
102 👁