Кошка з дому — мыцка на стол. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. Катку забаўка, а мышцы смерць. Fed., 150. а) Кошцы жартушкі, а мышцы смерць [на ўме]. Дуб., 32. Вар.: Нос., 69; Fed., 364; Mien., 396. б) Кошцы смех, а мышцы смерць. 1961, Кап. 13.9.5. в) Кату жартушкі, а мышы смяртушкі. М. Бандарэнка, 1966, Маз. 13.3.29. г) Кошцы смешкі, а мышцы слёзкі. Ахрым., 36. Пагрыз грызь ды і з хаты брысь. Сержп., 91. Пабілі каткá мышыныя слёзкі. Fed., 151. Кошку лашчыць, а яна кіпцюры выпушчаець. Нос., 68, Дуб., 27. Кошка вочкі шчура, а кіпцюры востра. Ляцкий, 18. Збройнаму кату пазуры адцінаюць. Fed., 151. Збродлівай кошцы хвост уцінаюць. Нос., 48. Поначы ўсе каты серыя. Pietk., 327. Поначы ўсе каты буйныя. Fed., 151. Сабака здох, дык хай кот брэша. Янк., 385. Як кот на печы — холадна на двары. Рапан., 232. Кот мурлыча, дзяцей кліча. Рапан., 253.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
109 👁