а) Як хочаш сабаку ўдарыць, то і кія знойдзеш. Шырма, 207. Вар.: І. Вайгяніца, 1965, Іў. 13.10.1; Л. Царанкоў, 1960, Мінск 13.9.2.
288. Сабака сабаку і па лапках пазнае. Мат., 176.
289. Сабака сабаку (сабацы) брат. Ляцкий, 39; Сержп., 97.
290. Свае сабакі хоць пакусаюцца, то й паліжуцца. Fed., 270.
291. Свае сабакі грызуцца: няхай. Ляцкий, 40.
292. Чалавек сівее ад галавы, а сабака ад морды. Fed., 62.
293. Сабачая матка ніколі не звядзецца. Сержп., 97.
294. Не жартуй, кошка, з сабакаю. Fed., 149.
295. Жывець кошка, жывець і сабака. Добр., Смол., 36. Вар.: С. Маісеенка, 1965, Жлоб. 13.3.25.
296. Жыве кот і сабака, ды жытка не аднака. М. Бандарэнка, 1966, Маз. 13.3.29. Вар.: Д. Шаўчэнка, 1957, Маз. 13.3.29.
297. Жыве кот і сабака, ды толькі жытка не аднака: кот на пячы, сабака пад дзвярыма. А. Фядосік, 1962, Капатк. 8.1.78.
298. Не кот друг чалавека, а сабака, але кот просіць, каб гаспадар што зарэзаў, а сабака просіць, каб што здохла. Мат., 175.
299. Кату ляжачы хлеб. Fed., 150.
300. Пякотка пячэ, котка сала валачэ. І. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7.
301. Для мышы і кот вялікі звер. В. Зубараў, 1956, Гом. 13.3.29.
105 👁