236. Не мела баба клопату, купіла парася. Рып., 214; Нос., 100; Dybow., 14; Радч., 248; Fed., 19; Pietk., 309; А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. а) Не было бабе клопатаў, дык купіла парася. Ром., Бел., I, 302. б) Не мела баба клопату, купіла парася, парасё ў квік, а баба ў крык. Ляцкий, 30. 237. У свінні рыла, каб рыла. Сцяшк., 611, Гродз. 238. Сядзіць ды глядзіць, а свінні боб валочаць. Ром., Бел., I, 308. а) Сядзіш да глядзіш, што свінні боб малоцяць. Нос., 160. б) Стаяць і глядзяць, як свінні боб цягаюць. В. Ганчаронак, 1960, Відз. 13.9.26. в) Сяджу сабе, гляджу сабе, а свінні боб цягаюць. Сах. 239. Не вінна свінка, да вінна дзірка. Fed., 96. Вар.: Сцяшк., 601, Лід. а) Не вінавата свінка, да вінавата дзірка. Сержп., 28. 240. Свіння мех дзярэ і крычыць. А. Фядосік, 1959, Лен. 8.1.76. а) Свіння мех рве і сама пішчыць. А. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11. 241. Дасталась свінні ў кучы капацца — усю кучу рассодзіць. Добр., Смол., 14. 242. Панадзілася свіння ў агарод. Сержп., 77. 243. Унадзілася свінка ў ніўку: ці ніўку сажні, ці свінку забі. Ром., Бел., I, 312; Ляцкий, 50; Сержп., 76. 244. Унадлівую скаціну б'юць. Дуб., 63.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁