Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
He хвалі каня трэцяга дня, a хвалі трэцяга году. Зах., 251. 223. Наша сіўка не вязець, дак іржэць. Добр., Смол., 125. 224. Мая мышастая мне нашастае. Дуб., 36. 225. Свіння ды карова на дварэ — харч на стале. М. Дуброўскі, 1956, Лелъч. 133.29. 226. Былі 6 свінні, парасяткі будуць. М. Грынолат, 1970, Лаг. 227. Абы бог даў свінні, то карыта знайдзем. Fed., 308. a) Былі б свінні, а карыта будзе. А. Лучанок, 1961, Мінск 13.9.6. 228. Абы карыта — свінні будуць. Шейн, II, 472, Ігум. п.; Ка~ лянд., 1925. 229. У харошага мужыка i свіння дасужа. Л. Царанкоў, 1960, Мінск 13.9.2. 230. Кармі парсюка мукой, калі хочаш, каб пашоў рукой. Tyszk., 437. a) Кармі парсюка мукою, пойдзець рукою. Нос, 67; Ляцкий, 29. 231. Далучы свінней да людзей. Сержп., 4. а) Прылучы свінню к людзям. Ляцкий, 35. 232. Хто свінню мае, той нядзельку знае. Dybów., 192. 233. У каго свіння тлустая, у таго й каша густая. Ляцкий, 48. 234. Што мне адходзіць: свінку забіў, а кабанчык ходзіць. A. Фядосік, 1961, Капатк. 8.1.73. 235. Воўк — то божы пасланец, бо жэб не ён, то ніхто б свіней не зачыняў i коней не пільнаваў бы. Fed
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

грынблат
9 👁
 ◀  / 560  ▶