Пасціць i скацінка, калі гаспадара нямае. Ляцкий, 34, 206. За бабінымі цяляткамі не можна ў сад іці. Fed., 14. 207. Калі значыцца, скора целіцца. Ром., Бел., I, 299. 208. Карова целіцца, а ў быка зад чэшацца. Нос, 68. 209. Первястковага цялёнка не блюдуць на завод. Дуб., 47. 210. Першае цялятка — шчанятка. Нос, 125; Дуб., 49. 211. Першыя шчанята за плот. Tyszk., 437; Dybów., 188; Шейн, II, 480. Вар.: Fed., 297. а) Первае шчанятка за плот кідаюць. Нос, 125; Сержп., 52. 212. Першыя кацяняты выкідаюць за плот. Pietk., 327. 213. Не гаспадар патрэбен каню, а конь гаспадару. Дуб., 39. 214. Конік маленькі, але дарагенькі. Fed., 148. 215. Конь каню не роўны. Fed., 148. 216. Конікі не кролікі, штомесяц не выводзяцца. Нос, 67. 217. Твае коні — ты й пільнуй. Ляцкий, 45; Сержп., 3. 218. Жолаб да каня не ходзіць. Fed., 365; Pietk., 353. 219. Сані наладзіў, а каня няма. Ляцкий, 39. 220. Нашто мне каня? Сам буду саху насіць. Нос, 91. 221. Абы пуга, а кабыла будзе. Л. Царанкоў, 1960, Крыч
11 👁