Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Свіння за вушамі сонца не бачыць. Сах. 246. Свіння палудня не знаець. Hoc, 147; Дуб., 55. а) Свіння не знае поўдня. Ляцкий, 40; Сержп., 97. б) Свіння паўдня не знае, а сабака пятніцы. Fed., 309. 247. Свіння, не пакачаўшы, не з'есць. Ляцкий, 40; Fed., 309. 248. Паршываму парасяці i ў Пятроўку халодна. /. Цішчанка, 1973, Мінск. a) Паршывае парасё i ў Пятроўку мерзне. Н. Парукаў, 1961, Добр. 13.3.23. 249. Здаецца, што свіння смяецца, а яна плача. /. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7. 250. Авечка — ля ўсяго чалавечка. Добр., Смол., 69. 251. Як многа сабак, дык двор не аборэханы. 1952, Брасл. 13.9.5. Вар.: Добр., Смол., 69, Дзісен. п. 252. Харошага сабаку на прывязі трымаюць. Нос, 173. 253. Прывязлівага сабаку на чэп сажаюць. Дуб., 45. 254. Ліхі сабака з ланцуга сарвецца. Fed., 269. 255. Як сабаку кормяць, так ён i брэша. Т. Багдзевіч, 1965, Шчуч. 13.10.6. а) Як Лыску кормяць, так яна брэша. Д. Зальцэвіч, 1965, Радун. 13.10.6. б) Як сярка кормяць, так сярко i брэшыць. Нос, 196. 256. Не ўсякая сабака кусаецца, a ўсякая брэша. Ром., Бел., I, 302. 257. Добры сабака на вей вецер не брэша. Fed
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

аббрэханы, зесць
10 👁
 ◀  / 560  ▶