192. Карову не накорміш — малака не надоіш. Ахрым., 35; Н. Парукаў, 1958, Добр. 13.3.29. 193. Карову гладзь не рукой, а мукой. В. Зубараў, 1956, Гом. 13.3.29. 194. Як гаспадар каля жывіны мэнчыцца, то жывіна яму рэнчыцца. Fed., 105. 195. Не вымем карова малако дае, да языком. Fed., 138; А. Гурскі, 1967, Бял. 8.1.112. 196. У каровы малако на языку. Ахрым., 54; І. Ламека, 1965, Ваўк. 13.10.2; Т. Гуляй, 1965, Свісл. 13.10.5; А. Бізук, 1965, Шчуч. 13.10.1; І. Януля, 1965, Ваўк. 13.10.3; Н. Лазарэвіч, 1967, Клецк. 13.10.23. Вар.: Добр., Смол., 53. 197. Знаць карову па ўдою. Fed., 138. а) Карову шчытаюць па ўдою. Fed., 138. б) Не глядзі па лою, а глядзі па ўдою. Fed., 318. 198. Не цані каровы па ўдою. Fed., 138. 199. Кароўка па ўдою не лічыцца. Tyszk., 434; Нос., 68; Шейн, II, 172; Шпіл., 182; Dybów., 12; Дуб., 27. 200. Як пашла карова па пракосе, то малако ўнялося, а як пойдзе на ржышча, то і малако назад зышча. Fed., 138. 201. Тая карова малочна была, што павалілася. Нос., 161. 202. Каторая карова ўмерла, тая к малаку дойна была. Ром., Зап., III, 222. 203. Якая хазяйка, такая і карова. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. 204. Посціць і скацінка, калі ў гаспадара хібіць. Сержп., 37.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
107 👁