50. Кожная рэч свайго далежыцца. Сержп., 75.
51. І мыш у сваю нару цягне кару. А. Капітанчык, 1965, Слон. 13.10.1; А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
а) І мыш у сваю норку цягне корку. Л. Павецьева, 1967, Шкл. 8.1.107.
52. Курыца толькі ад сябе грабе. 1961, Кап. 13.9.5.
53. Без запасу — ні часу. Нос., 5; Л. Царанкоў, 1960, Крыч. 13.9.2.
54. Запас бяды не чыніць. Нос., 46; Fed., 349; Сержп., 75; І. Вайгяніца, 1965, Іў. 13.10.1; А. Мацкала, 1965, Іў. 13.10.3; Дразд.
55. Запас есці не просіць. Сержп., 75.
а) Запас есці не просіць і бяды не чыніць. Т. Глытава, 1967, Карм. 13.10.23.
56. І запас часам бяду чыніць. Р. Цыбульская, 1967, Валож. 13.10.24.
57. Добра, у каго запас на ліхі час. Сержп., 76.
58. Без запасу чалавек гіне без часу. Fed., 349.
а) Хто жыве без запасу, той гіне без часу. Dybow., 7; Ляцкий, 55; Сержп., 75; У. Іваноў, 1958, Мінск.
59. Робім пра запас, да й будзе з нас. Сержп., 75.
60. Усяго і запасу, што між зубоў. Янк. М., 19.
61. Няхай валяецца, свайго дачакаецца. Сержп., 75.
62. Няхай ляжыць, хлеба не просіць. Нос., 106; Сержп., 75.
а) Няхай ляжыць, піць, есць не просіць. Fed., 161.
91 👁