63. Запас месца не пралежыць. Сержп., 76.
а) Няхай ляжыць, месца не праляжыць. Нос., 106.
64. Хто ў лесе не злодзей, у доме не хазяін. М. Грынблаг, 1969, Лаг.
а) Мужык у лесе не злодзей — дома не хазяін. Pietk., 379.
б) Хто ў лесе не ўкраў, той дома не гаспадар. Сержп., 88.
65. Які ў лесе злодзей, такі дома гаспадар. 1961, Кап. 13.9.5.
66. Адно бервяно на дварэ лепей, як дзесяць у лесе. Мін.-Мал., 1970, 157, Старадар.
67. Пакуль адну дзіру залатаеш, то другая зробіцца. Fed., 96.
68. Адну дзірку ладзь, а другая туды ж глядзь. Нос., 119; Сержп., 135; Сах.
69. Усіх дзюраў ніколі не залатаеш: адну залатаў, то дзве прадзярэцца. Fed., 96.
70. Як ест — разыйдзецца, як няма — абыйдзецца. Fed., 45.
71. Час плаціць, час траціць. Дуб., Нар., 1.
а) Рок плаціць, рок траціць. Fed., 262.
72. Адзін дзень аглобляй падважвай, а другі дзень — як з прывязі сарваўся. Янк. М., 127.
73. Шырокі двор, да невялікі збор. Нос., 186.
74. Тады хазяйка дужа, як кораб служа. М. Бабарыкіна, 1966, Чач. 13.3.29.
75. Калі ў хлебе плодзіць і на ніве родзіць, так і дурак хату водзіць. Шейн, II, 477, Барыс. п.
91 👁