Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
У каго дабро вядзецца, у таго i певень нясецца. Fed., 328. 36. Не гаспадыня, што апоўдні ў печы паліць. Янк., Дыял., I, 216, Глуск. 37. Не гаспадар, калі вецер у павеці гуляе. Янк. М„ 20. 38. Не пытайся, які гаспадар, як вароты падаюць. Сцяшк., 601, Ваўк. 39. Калі гаспадар скачаць, пэўна, статак плачаць. Tyszk., 416; Шпил., 182. 40. Калі нагамі сыпле густа, дык у хляве пуста. Янк. М., 38. 41. Калі на назе бот рыпіць, то ў гаршку трасца кіпіць. Янк. М., 24. 42. Які гаспадар, такая й работа: узяў сучку за хвост, цягне за варота. Аяцкий, 62. 43. Які воз, такі i гаспадар. Г. Яцэвіч, 1965, Мает. 13.10.5. 44. Якія сані, такія i самі. Сержп., 3; С. Заянчкоўская, 1956, Церах. 13.3.29; В. Дашкоўская, 1965, Ваўк. 13.10.2. а) Якія мы самі, такія i нашы сані. Гильт., 287, Дзісен. п.; Hoc, 193; Fed., 271; Pietk., 341. 45. Гультай — пустому двару хазяін. Бялък., 142, Мсцісл. 46. Гаспадар ад хаты на шаг, хата ад яго на два. Гильт., 294, Віл. п. 47. У гаспадарцы ўсё знадобіцца. Fed., 106. 48. У гаспадарцы i аборка спатрэбіцца. Мат., 185, Глуск. 49. Усё добра на патрэбу. Сержп
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гйльт
18 👁
 ◀  / 560  ▶