1634. Кажан пачатак цяжкі. Fed., 208. 1635. Найтрудней пачаць. Fed., 208. 1636. Найгоршы — пачатак. Fed., 208. 1637. Найтрудней, пакуль з месца. Fed., 185. 1638. Цяжка пачаць, да лёгка канчаць. Сержп., 136. 1639. Не глядзі пачатка, глядзі канец. Сержп., 136. 1640. Як ест пачатак, будзе і канчатак. Fed., 208. 1641. Пачаў харашо — здзелаў палавіну дзела. Нос., 135. а) Добры пачатак — палавіна справы. Сержп., 136. 1642. Добры запеў — усяму парадак. Дуб., 16. 1643. Пачатак — дзелу канец. Сержп., 136. 1644. Добра завінуцца, да й дзелу канец. Сержп., 52. 1645. Які пачатак, такі канчатак. Fed., 208. 1646. Дрэннаму пачатку — дрэнны канец. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. 1647. Ліхі пачатак, калі не відаць канца. Сержп., 136. 1648. Які зацінь, такі і зачын. Нос., 193. 1649. Без зачатку і канца не было. Fed., 346. а) Без гэтага пачатку і канца не было. Fed., 208. 1650. Не пачынаючы, канца не будзе. Fed., 208. а) Не пачаўшы, не кончыш. Мат., 183, Глуск. б) Калі без пачатку, дык і без канца. Сержп., 136.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
130 👁