Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Не надзявай хамута з хваста, не пачынай справы з канцо. Сцяшк., 601, Во ран. 1652. Рабі, што хочаш, a глядзі, які канец будзе. Fed., 136. 1653. За што бярэшся, канца даб'ешся. С. Клачко, 1966, Б.-Каш. 13.329. 1654. Хто зр$біў пачатак, няхай зробіць канчатак. Fed., 208. 1655. Умеў пачынаць, умей i канчаць. Сержп., 136. 1656. Не таго слава, што пачынае, але таго, што кончыць. Fed., 135. 1657. 3 ніткі клубок вярціцца. В. Скідан, 1970, Швянчон. р. ЛітССР 8.2.32. 1658. Калі не маеш кончыць, то й не пачынай. Fed., 135. 1659. Асталося толькі пачаць i кончыць. Л. Павецьева, 1967, Мсщсл. 8.1.107. 1660. Канец — дзелу вянец. Нос, 67; Fed., 136. 1661. Пачынальніку ліба першая чарка, ліба першая палка. Луб., 45. 1662. За дзела i гарэлку п'юць i ў шыю (карак) бюць. Нос, 45; Сержп., 11. 1663. Узяцца-то ўзяліся, але як рабіць не спыталіся. Аяцкий, 48. 1664. Спроба не хвароба. Л. Царанкоў, 1960, Мінск 13.9.2. 1665. Першу работу за плот выкідаюць. Fed., 255. 1666. Хто ў дзеле, тэй i ў атвеце. Нос
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дабешся, пюць
19 👁
 ◀  / 560  ▶