Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Кажан пачатак цяжкі. Fed., 208. 1635. Найтрудней пачаць. Fed., 208. 1636. Найгоршы — пачатак. Fed., 208. 1637. Найтрудней, пакуль з месца. Fed., 185. 1638. Цяжка пачаць, да легка канчаць. Сержп., 136. 1639. Не глядзі пачатка, глядзі канец. Сержп., 136. 1640. Як ест пачатак, будзе i канчатак. Fed., 208. 1641. Пачаў харашо — здзелаў палавіну дзела. Нос, 135. а) Добры пачатак — палавіна справы. Сержп., 136. 1642. Добры запеў — усяму парадак. Дуб., 16. 1643. Пачатак — дзелу канец. Сержп., 136. 1644. Добра завінуцца, да й дзелу канец. Сержп., 52. 1645. Які пачатак, такі канчатак. Fed., 208. 1646. Дрэннаму пачатку — дрэнны канец. А. Махнач, 1952, Уздэ. 13.10.15. \Ь4П. Ліхі пачатак, калі не відаць канца. Сержп., 136. 1648. Які зацінь, такі i зачын. Hoc, 193. 1649. Без зачатку i канца не было. Fed., 346. а) Без гэтага пачатку i канца не было. Fed., 208. 1650. Не пачынаючы, канца не будзе. Fed., 208. а) Не пачаўшы, не кончыш. Мат., 183, Глуск. б) Калі без пачатку, дык i без канца. Сержп., 136. 12. Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
22 👁
 ◀  / 560  ▶