Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Ранняя птушка зерне клюе, а позняя вочкі трэ.Ахрым.,50. 1627. Ранняя птушка зубкі цярэбіць, позняя вочкі (уцірае). Tyszk., 416; Mien., 395; Дуб., 53. Вар.: Fed., 252. а) Ранняя птушка зубкі цярэбе, а позняя трэць вочкі. Аяцкий, 37. б) Ранняя птушка зубкі прачышчае, а позняя вочкі працірае. A. Ліс, 1968, Смарг. в) Ранняя птушачка дзюбачку калупае, а позняя вочы прадзірае. А. Куцакова, 1956, Раг. 13.3.29. Вар.: В. Калюк, 1965, Навагр. 13.10.6; А. Якіменка, 1966; Б.-Каш. 13.3.29. г) Ранняя птушачка носік церабіць, а позняя вочкі праціраець. Нос, 144. д) Ранні зайчык зубкі церабіць, a позні вочкі прадзірае. Fed., 347. 1628. Кладзецца з курамі, a ўстае з свіннямі. Fed., 146. 1629. Праснуўся ў свіныя галасы. С. Маісеенка, 1965, Жлоб. 13.3.25. 1630. Позна ходзіш — сабе шкодзіш. Fed., 49. а) Хто позна ходзіць, [той] сам сабе шкодзіць. Hoc, 177; Fed., 48; Pietk., 313; Ахрым., 59; A. Царанкоў, 1960, Касц. 13.9.2; А. Хомка, 1965, Ваўк. 13.10.3; А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15; A. Аіс, 1952, Смарг. б) Хто позна прыходзе, той сам сабе шкодзе. Аяцкий, 55; Сах. 1631. Рабі пільня — i тут будзе Вільня. /. Цішчанка, 1970, Астр. 8.2.29. Вар.: Т. Багдзевіч, 1965, Шчуч. 13.10.6. а) Круці жорна пільна, то i тут будзе Вільня. Fed., 333; I. Вайгянща, 1965, Іў. 13.10.1. 1632. Галоўнае — пачын. Сержп., 136. 1633. Ад пачыну залежыць дзела. Hoc
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
45 👁
 ◀  / 560  ▶