Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Хто рана ўстае, таму бог дае, а хто доўга спіць, таму няма ніц. Fed., 322. а) Хто рана ўстае, таму бог дае, а хто спіць да сонца, таму хлеб у машонцы. Fed., 322. 1614. Хто спіць да сонцо, таму хлеб у катомцы. Янк. М., 23. 1615. Не кайся рана ўстаць, а кайся позна спаць. Зах.і 250. а) Не жалей, рана ўстаўшы i позна палажыўшыся. Mien., 396. б) Не кайся, позна лёгшы, рана ўстаўшы. В. Калюк, 1965. Навагр. 13.10.6. 1616. Каму прырупіць, вочы пралупіць. /. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7. а) Як рупіць, дык i вочкі лупіць. Hoc, 67. 1617. Таму рана, каму не дана. Fed., 258. 1618. Як слонка на неба, то мы на ногі. Fed., 295. 1619. Устане чуць свет — сонца пад абед. Янк., 387. 1620. Часы для красы, а час па сонцу. А. Русіновіч, 1954, Светя. 13.3.29. 1621. Думай з вечара, a рабі з рання. Сах. 1622. 3 ранка праца, у вечар плаца. Fed., 242. 1623. Хто рана плачыць, той увечар смяецца. Mien., 395. 1624. Хто ўпярод заедзе, той упярод меле. Fed., 177. а) Хто ўпярод заедзе, той меле. Fed., 321. 1625. Хочаш грыбоў набрешь — трэба рана устань. /. Суконкін, 1960, Церах
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
28 👁
 ◀  / 560  ▶