1626. Ранняя птушка зерне клюе, а позняя вочкі трэ. Ахрым., 50.
1627. Ранняя птушка зубкі цярэбіць, позняя вочкі (уцірае). Tyszk., 416; Mien., 395; Дуб., 53. Вар.: Fed., 252.
а) Ранняя птушка зубкі цярэбе, а позняя трэць вочкі. Ляцкий, 37.
б) Ранняя птушка зубкі прачышчае, а позняя вочкі праціраe. А. Ліс, 1968, Смарг.
в) Ранняя птушачка дзюбачку калупае, а позняя вочы прадзірае. А. Куцакова, 1956, Раг. 13.3.29. Вар.: В. Калюк, 1965, Навагр. 13.10.6; А. Якіменка, 1966; Б.-Каш. 13.3.29.
г) Ранняя птушачка носік церабіць, а позняя вочкі праціраець. Нос., 144.
д) Ранні зайчык зубкі церабіць, а позні вочкі прадзірае. Fed., 347.
1628. Кладзецца з курамі, а ўстае з свіннямі. Fed., 146.
1629. Праснуўся ў свіныя галасы. С. Маісеенка, 1965, Жлоб. 13.3.25.
1630. Позна ходзіш — сабе шкодзіш. Fed., 49.
а) Хто позна ходзіць, [той] сам сабе шкодзіць. Нос., 177; Fed., 48; Pietk., 313; Ахрым., 59; Л. Царанкоў, 1960, Касц. 13.9.2; А. Хомка, 1965, Ваўк. 13.10.3; А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15; А. Ліс, 1952, Смарг.
б) Хто позна прыходзе, той сам сабе шкодзе. Ляцкий, 55; Сах.
1631. Рабі пільня — і тут будзе Вільня. І. Цішчанка, 1970, Астр. 8.2.29. Вар.: Т. Багдзевіч, 1965, Шчуч. 13.10.6.
а) Круці жорна пільна, то і тут будзе Вільня. Fed., 333; І. Вайгяніца, 1965, Іў. 13.10.1.
1632. Галоўнае — пачын. Сержп., 136.
1633. Ад пачыну залежыць дзела. Нос., 122.
160 👁