1510. Мацей, успацей, калі хлеба захацей. Ляцкий, 20.
1511. Каб смашна пад'есці і хораша хадзіць, трэба многа рабіць. 1961, Кап. 13.9.5.
1512. Ляжачага хлеба нідзе няма. Сержп., 51.
1513. Не стараўшыся, нічога ў рукі не ўлезе. Fed., 290.
1514. Нічога само не зробіцца. Fed., 359.
1515. Само нішто не прыходзіць у рукі. Нос., 146.
1516. Ногі носяць, а рукі кормяць. Сержп., 51.
1517. На ўжыткі трэба калаціць лыткі. Янк. М., 146.
1518. Па дарозе ідучы, грыбоў не набярэш. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
1519. Не пакланяўшыся, і казляка не мецьмеш. Fed., 212.
1520. Арэх не раскусіш — зерня не з'ясі. Ахрым., 20; Сцяшк., 585, Ваўк.
а) Не раскусіўшы арэх, зерне не з'ясі. І. Вайгяніца, 1965, Іў. 13.10.1.
1521. Трэба нахіліцца, каб з ручая напіцца. Ахрым., 54; У. Іваноў, 1958, Мінск; А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
1522. Не капаўшы студні, вады не піці. Мін.-Мал., 1970, 163, Уздз.
1523. Хто лес тралюе, той у добрай хаце начуе. Мін.-Мал., 1970, 169, Пух.
1524. Сякушчы пасячэ, а бягушчы пабяжыць. Fed., 57.
146 👁