Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
He палажыўшы, не найдзеш. Mien., 396. 1526. Бог труды любіць. Добр., Смол., 124. 1527. Пячоныя галубы не ўляцяць самі да губы. Fed., 111. Вар.: Пар. 131. а) Пячоныя галубкі не будуць ляцець да губкі. Ворожб. 1528. Мыш есці не просе, сама сабе наносе. Ляцкий, 22. 1529. Не глядзі ні месца, ні круга — не будзеш прасіць хлеба ў друга. Ляцкий, 25. 1530. Горка часам праца, ды хлеб ад яе салодкі. Ахрым., 26. 1531. Праца з балота робіць залота. Дуб., 50. 1532. Хто працуе, таму i шанцуе. Дуб., 70. 1533. Хто працуе, той не сумуе. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. 1534. Хто працуе, той святкуе. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. 1535. Пакуль вочы — патуль свет, пакуль рукі — патуль хлеб. М. Гваздз'ёў, 1964, Гом. 8.1.88. а) Пакуль вочкі — дык свет, пакуль ручкі — дык хлеб. Л. Задаля, 1967, Клецк. 13.10.14. 1536. Каму работа служыць, той ні аб чым не тужыць. Ахрым., 35. 1537. Сушыць не работа, а турбота. /. Цішчанка, 1969, Слаўі. 8.2.21. 1538. Работа не ўстыд. Fed., 255. 1539. Праца нікога не крыўдзіць. Fed
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

гваздзёў
27 👁
 ◀  / 560  ▶