Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
а) Без працы ке есць калачы. Tyszk., 415. Вар.: Дуб., Нар., 1; Fed., 242; Pietk.,387. б) Без працы не будзеш есці калачы. Нос, 5. в) Без працы не будзеш есці каляцы. Крапіва, 236. г) Без працы не з'ясі акуляцы. В. Калюк, 1965, Нясв. 13.10.6. 1498. Хочаш есці калачы, так не сядзі на пячы. Булг., 177. 1499. Як папрацуеш, то ў кожнай страве мёд пачуеш. A. Ліс, 1961, Міёр. 1500. Пашоў бы, то й хлеб знашоў бы. Fed., 54. 1501. Калі дало рабіць, то дасць i з'есць. Tyszk., 437. 1502. Без працы з неба кашка не будзе сыпацца. В. Калюк, 1965, Навагр. 13.10.6. 1503. Паносіш мазалёў — паядаеш i хлеба. А. Ліс, 1957, Шарк. 1504. Нікому з неба само не спадае. Fed., 202. 1505. Сама пташка ў рукі не ўскочыць. Сержп., 51. 1506. Рот павінен рукам дзякаваць. Ляцкий, 38. а) Рот няхай рукам дзякуе. Сцяшк., 607, Ашм. 1507. Што спіна зробіць, то рот схопіпь (ухопіць). С ах.; Янк. M.t 64. 1508. Прагаладаешся — хлеба дастаць здагадаешся. Ахрым., 48. а) Як прагаладаешся, то яду дастаць дагадаешся. Сержп., 21. 1509. Возьме голад — паявіцца голас. Ром., Зап., I, 217. а) Пройме голад — праявіцца голас. Ром., Зап., III
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зесць, зясі
29 👁
 ◀  / 560  ▶