1360. Па слядах зайца можна і мядзведзя знайсці. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. 1361. На шырокім полі зайца не зловіш. Fed., 347; В. Бондар, 1967, Мін. 13.10.24. 1362. Доўга сядзеў і нічога не выседзеў. Fed., 274. 1363. У паляўнічага часта і заяц пудовым бывае. Паддубны. 1364. Не хваліся, колькі разоў стрэліў, а хваліся, што застрэліў. Паддубны. 1365. Стралец — пук, дзесяць грошай з рук. Сержп., 128. 1366. Ружжо адзін раз у год само страляе. А. Махнач, 1952, Уздз. 12.10.15; Л. Царанкоў, 1960, Брэсц. 13.9.2. 1367. Пастарайся ўпярод клеткі, потым лаві птушку. Fed., 146. 1368. І на птушку ёсць укарота — сілкі ды цянёта. Сержп., 128. 1369. Страляй сароку, варону — даб'ешся да сокала. Дуб., 57. а) Бі сароку і варону — даб'ешся белага лебедзя. Tyszk., 416; Нос., 5; Дуб., Нар., 1. 1370. Два ваўка зараз не зловіш. Ю. Ботвін, 1967, Ваўк. 13.10.28. 1371. Воўк яшчэ бегае, а шкуру ўжо дзеляць. Л. Царанкоў, 1960, Мінск 13.9.2. 1372. Ёсць на воўку кажух, ды прышыты. І. Хаўратовіч, 1951, Талач. 13.8.4; А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. 1373. Лісе яе ж вораг шкура. В. Зубараў, 1956, Гом. 13.3.29. 1374. Калі забіў, то валачы. Fed., 346.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
96 👁