Аддай вуду, больш не буду. Сцяшк., 578, Шчуч. 1348. Хто палюе i рыбачыць, то хлеб рэдка бачыць. Fed., 214. 1349. Рыба i зайцы завядуць у старцы. Янк. М., 107. 1350. У стральца дым густы, ды абед пусты. Сержп., 128; Pietk., 393. Вар.: Г. Цітовіч, 1948, Дзівін. 8.1.22. 1351. Харошы стралец — дурны хазяін. Нос, 173. 1352. Без ахоты хватаець работы. Добр., Смол., 38. 1353. На лаўца i звер бяжыць. Нос, 85; Ром., Зап., III, 224. а) На паляўнічага i звер бяжыць. Махнач, 24. б) Наскочыў звер на лаўца. Ляи,кий, 23. 1354. Калі ідзеш на мядзведзя — сцялі пасцель, a калі на дзікага кабана — пасылай за папом. Pietk., 378. 1355. Той папаў, ля каго звер упау. Pietk., 384. \ЪЬЬ. Хто ў нас на зайца не лас? Рапан., 270. 1357. Вала з'ядуць, зайца заб'юць. Czeczot, 115; Шпил., 180; Киркор, 234. а) Вала з'ядуць, пакуль зайца заб'юць. Нос, 15; Fed., 348. б) Вала з'елі ды зайца адалелі. Сержп., 128. в) Вала заб'юць, а зайцам закусяць. Нос, 15. г) Хоць каня палажылі, ды зайца ўхадзілі. Сержп., 128. 1358. Цэліў, не цэліў, a воўка ўзяў. Fed., 47. 1359. Папалася ліса ў пастку ды кажа: «Хоць i рана яшчэ, ды прыдзецца начаваць». Махнач
Дадатковыя словы
забюць, зелі, зядуць
26 👁