1076. Вышэй касіць — лепш касу лапаціць. 1959, Беш. 8.1.42.
1077. Касі каса, пакуль раса. Сержп., 133.
а) Касі каса, пакуль раса, раса далоў, касец дамоў. М. Грынблат, 1964, Сен. 8.1.87; 1961, Кап. 13.9.5.
1078. Як пакосіш берага, то сена па рага, як пакосіш балота і рэкі, пакорміш і стрэхі. Ром., Мат., 83.
1079. Зрабіць на пацяробах сенажаць, што жыта нажаць. Сержп., 34.
1080. Сена клок — саломы воз. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
1081. Сахару кус, а саломы воз. Нос., 146.
а) Луччы сахару кус, чым саломы воз. Добр., Смол., 121.
1082. Саломы жменька — капейка, а сена клачок — пятачок. Бяльк., 227, Мсцісл.
1083. Блізкая саломка лепш за далёкае сенца. М. Малочка, 1960, Староб. 8.1.56.
1084. Мурожнае сена толькі коням. Сержп., 33.
1085. У добрага гаспадара сенца, бы іскарка. Сержп., 34.
1086. Сену з агнём не ўляжацца. Махнач, 24.
1087. Палотняе сена не едкае. Сержп., 233.
1088. Па адной травіцы — стог. Махнач, 24.
1089. Па капельцы — мора, па травінцы — стог. М. Малочка, 1960, Стаўб. 8.1.56.
95 👁