Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
He столькі накасіў, колькі лапатняў набіў. Сержп., 85. 1062. Прышла каза да ваза, стала сена прасіць, а я казе па назе: няхай ідзе касіць. Ляцкий, 36. 1063. Пайшоў сабака сена касіць, накасіў стог ды сам здох. /. Курбека, 1961, Докш. 1391. 1064. Цэлы дзень касіў сена, а за вечар каза з'ела. Dybów., 5. 1065. Па лету косіць, a зімою просіць. Сержп., 83. 1066. Не ўмеў сена касіць касою, касі сена дугою. В. Санъко, 1969, Слуцк. 1067. Сена ў капіцы, з богам па палавіцы. Fed., 276. 1068. Калі выкасіш завонькі, то i выпрачаш застаронкі. Берман, 38. 1069. Не хваліся травой, хваліся сенам. /. Суконкін, 1960, Церах. 13.329. 1070. Перастаялася трава — ні сена, ні труха. Сержп., 63. 1071. Парой i сена косяць, а парой галосяць. Сержп., 133* 1072. Тагды сена касі, як косіцца. Fed., 276. 1073. Як паспеў званец, дык i сенакосу канец. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. 1074. Быў бы пракос, ды прыйшоў мароз. Янк. Н., 19. 1075. Гладка касіць — дык часта касу лапаціць. 1959, Беш
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зела
18 👁
 ◀  / 560  ▶