Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Сена клок i вілы ў бок. Ляцкий, 41. а) Ліба сена клок, ліба вілы ў бок. Ром., Зап., III, 223; Дуб., 1. Вар.: Нос, 73; Fed., 276. б) Хоць сена клок, хоць вілы ў бок. М. Бабарыкіна, 1966, Чач. 13.3.29. в) Альбо сена воз, альбо віламі ў нос. Fed., 276. 1091. Накладалі сянца, ды зноў з канца. Радч., 247. 1092. Атаўка — сену дабаўка, да не накасіў Саўка. Сержп., 45. а) Атаўка — прыбаука, да не ўмеў скасіць Саўка. Шпил., Бел., 174. Вар.: Нос, 3; Я. Васілеўская, 1949, Кліч. 8.1.28. 1093. Адна ралля — адзін серп, дзве раллі — два сярпы. Fed., 257. 1094. Як капусту садзіць, трэба серп зубіць. Сержп., 34. 1095. Спелы колас не жджэць. М. Грынолат, 1974, Лаг. 1096. Узышло сонейка — уставай жнейка. Г. Прытычанка, 1960, Карм. 13.3.29. 1097. Жнуць парой, а жуюць зімой. Сержп., 85. 1098. На пастаці нечага стаяці. Нос, 87; Fed., 241. а) На пастаці калі не стаяці. Fed., 241. 1099. Паджынайся, нябожа, — заставацца нягожа. «Hiea», 1973, № 35, Г айн. п. 1100. Добры жнец не бядуе, што шырокі заганец. Fed., 364. 1101. Наперадзе піва п'юць, а пазадзе кіем б'юць. «Hiea», 1973* № 35, Гайн. п. 1102. Хто ў жніво халадку шукае, той галадае. Сержп
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюць, грынблат, пюць
14 👁
 ◀  / 560  ▶