Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Ідзе гарох — сем дарог. Добр., Смол., 20. 1006. Гарох сеецца на прыхадзяшчага i на прыбягашчага i на тыя дзеці, што праз плот глядзеці. Fed., 105. 1007. Сей гарох, каб баран лёг. Сцяшк., 608, Зелье. 1008. Жыта сеюць у свіны голас. Нос, 43. 1009. Хлеб на хлеб (па хлебу) сеяць — ні малаціць, ні веяць. Сержп., 85; А. Махнач, 1952, Ўздз. 13.10.15. а) Калі будзеш жыта па жыту сеяць, тады не будзеш ні малаціць, ні веяць. Я. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11. 1010. На льнянішчы нічога не вырасце. Сержп., 84. 1011. Жыта сей на канаплішчы, дык не пашкадуеш. Сержп., 84. 1012. Што пасееш, тое i вырасце. Н. Парукаў, 1958, Добр. 13.3.29; У. Іваноў, 1958, Мінск. 1013. Што пасееш, тое i пажнеш (сажнеш). Сержп., 84; А. Махнач, 24; М. Юдо, 1965, Віл. 13.10.1. а) Як пасееш, так i пажнеш. Бяльк., 508, Касц. 1014. Якім зярном хто сее, такім збірае. Fed., 355. 1015. Якое семя, такое i емя. Бяльк., 508, Касц. 1016. Пасееш буйным зярном, будзеш з хлебам i віном. Ахрым., 97; Махнач, 24. 1017. Хто сее, той надзее. Fed., 276. 1018. Хто сее, той збірае. Fed., 276. 1019. Хто сее, той будзе жаць. Fed
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
23 👁
 ◀  / 560  ▶