1020. Хто сее ды вее, той не збяднеё. Сержп., 85.
1021. На вясну пасееш — увосень сабярэш. Ляцкий, 22.
1022. Пасеяўшы — хоць капа, а не сеяўшы — ні снапа. Ром., Мат., 84. Вар.: Сцяшк., 605, Дзятл.
1023. Хто арэ ды сее, той малоціць i вее. Рапан., 112.
1024. Хто не сее, той не вее, а хто сее, той вее. Fed., 276.
1025. Хто не сее, у таго не расце. Fed., 275; I. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.29.
1026. Хто не сее, той жаць не мае чаго. Fed., 275.
1027. Як не пасееш, то й збіраць не будзе чаго. Fed., 222.
1028. Насенне ў свіран само не прыходзіць. /. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.29.
1029. Хто сее грэчку, той кашу есць. /. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.29.
1030. Як сеецца, так i веецца. Сержп., 83.
1031. Рэдка сеяць — лёгка веяць. Сержп., 83.
1032. Густа пасееш — многа намалоціш. Мін.-Мал., 1970, 159, Пух.
1033. Каб не было пуста, трэба сеяць густа. Зах., 250.
1034. Не ўсё то ўсходзіць, што сееш. Fed., 322.
1035. Прыдзе пара, вырасце трава. Сержп., 132.
а) Будзе пара, парасце трава. Дуб., 5; Нос, 9; Fed., 220.
90 👁