Сей авёс у гразь — будзеш князь. А. Ліс, 1954, Смарг; Сцяшк., 608, Ваўк.; С. Маісеенка, 1965, Жлоб. 13325. а) Кінь мяне ў гразь, то я буду (будзеш) князь. Dybów., 12; Я. Шмыгіна, 1965, Навагр. 13.102. 993. Калі суніца красна, не сей аўса напрасна. Нос, 65; Ляцкий, 29; Бялък., 278, Мсцісл.; С. Клачко, 1960, Б.-Каш. 13.329; Добр., Смол., 67. 994. Не сей пшаніцы, калі дзеці ідуць у суніцы. Сцяшк., 602, Іў. а) Калі дзеўкі ідуць у суніцу, не сей напрасна пшаніцу. Аяцкий, 16. 995. Калі суніца чырванее, не сей проса — не паспее. Сержп., 87. 996. Хто сее па пакрові, таму няма чаго даць карові, а хто варожыць, той галавой наложыць. Т. Пуйта, 1966, Дзятл. 13.1027. 997. Лён сей позні, на шэсць дзеў. Добр., Смол., 54. 998. Сей ячмень, як каліна ў кругу. Добр., Схмол., 136. 999. Сей ячмень, як загудзіць сляпень. Добр., Смол., 136. 1000. Вальха када зацвіцець, сей грачыху. Добр., Смол., 22. 1001. Хто картошкі пасадзіць прад Міколай, будзіць з картошкай. Добр., Смол., 47. 1002. Трэба гарох сеяць пад саху. Сержп., 86. 1003. Як гарох сеяны з сявенькі, дык i вырасце маленькі. Мах~ нач, 24. 1004. Рэпу ды гарох не сей каля дарог. Сержп., 83. а) Не сей гарох каля дарог. Н. Парукаў, 1958, Добр
20 👁