Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Хто сее рана, той насенне не губляе. Сцяшк., 614, Іў.; «Бел.», 1956. 979. Хто сее ў лёд, той п'е мёд. Крачк., 91. 980. Днём раней пасееш — тыднем раней сажнеш. А. Вельская, 1967, Раг. 13.10.19; Т. Новак, 1973, Елъск. 13.10.71. а) На дзень раней пасееш — на тыдзень раней збярэш. 3. Пякарская, 1965, Слон. 13.10.2. 981. Пасей хоць у залу, толькі лішь у пару. Вас, 22. 982. Сей у пару — будзе добра гаспадару. Сцяшк., 608, Ворам. 983. Сей у добрую пару — збярэш хлеба гару. «Бел.», 1956; I. Суконкін, 1960, Церах. 13.329. 984. Пасееш за пагоду — больш прыплоду. Сержтг., 85. 985. Асьмак для сабак, а семачок на абрачок. Tyszk., 437; Нос, 120; Дуб., 44; «ШМ», № 6. 986. Пасеяўшы на сходу, не ажыдай харошага плоду. Нос, 135; Дуб., 48. 987. Веташок сяўбе не шкодзіць. Нос, Слов., 49. 988. Хто глядзіць (пазірае) на месяц, той у дзяжы не месіць. Tyszk., 436; Hoc, 176. Вар.: Сержтг., 83. 989. Хто з ксёнжкі сее, той мала збірае. Fed., 276. 990. Хто з календара сеець, той мала веець. Tyszk., 436. а) Хто па календару сее, той рэдка вее. Сержп., 83. 991. Пасее троха, ды ўродзе плоха. Ляцкий
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
30 👁
 ◀  / 560  ▶