Як казалі «чалом», было хлеба i на стале, i пад сталом, а як сталі гаварыць «добры дзень», ста;м бегаць з торбачкаю абыдзень. Крэмнеў. 970. Агрэх не гарэх. Мат., 179, Валож. 971. У ворыве агрэхі — у кішэні прарэхі. «Бел.», 1956. 972. Добра там дзее, дзе два аруць, a трэці сее. Сержп., 16. 973. Паміраць збірайся, а жыта сей. Дуб., 5а; А. Аіс, 1969, Смарг.; Юрч., 1974, 150. Вар.: Аяцкий, 50. а) Паміраць збірайся, а хлеб пашы. В. Шаўчэнка, 1961, Елъск. 13.3.29. 974. У прочкі збірайся, а жыта сей. Дуб., 64; В. Іваноўская, 1962, Аелъч. 8.1.74. а) Проч сабірайся, а жыта сей. Нос, 141. б) Проч маніся, а жыта сей. Dybów., 16. в) Проч убірайся, хлеба старайся. Гилът., 291, Віл. п. г) У дарогу сабірайся, а жыта сей. Pietk., 353. 975. Не уважай на ўраджай, а жыта сей. Tyszk., 435; Гилът., 290, Вы. п.; Нос, 105; Fed., 321, 372; Сержп., 85; Pietk., 349; Дразд. Вар.: Ром., Мат., 85. i а) Не глядзі на ўраджай: жыта сей. В. Казлюк, 1965, Дзятл. 13.10.6. б) Не уважай на ўраджай: сей жыта — хлеб будзе. Гилът., 288, Брэсц. п. 976. Надзейся, нябожа, а сам сей збожжа. Хрэстам., 218. 977. Ранне не родзіць, але з насення не зводзіць. Fed., 258. а) Ранняя сяўба хоць i не ўзродзіць, то прынамсі з насення не зводзіць. Pietk., 391. б) Хоць не ўродзіць, да насенне не зводзіць. Fed
28 👁