992. Сей авёс у гразь — будзеш князь. А. Ліс, 1954, Смарг; Сцяшк., 608, Ваўк.; С. Маісеенка, 1965, Жлоб. 13.3.25.
а) Кінь мяне ў гразь, то я буду (будзеш) князь. Dybow., 12; Я. Шмыгіна, 1965, Навагр. 13.10.2.
993. Калі суніца красна, не сей аўса напрасна. Нос., 65; Ляцкий, 29; Бяльк., 278, Мсцісл.; С. Клачко, 1960, Б.-Каш. 13.3.29; Добр., Смол., 67.
994. Не сей пшаніцы, калі дзеці ідуць у суніцы. Сцяшк., 602, Іў.
а) Калі дзеўкі ідуць у суніцу, не сей напрасна пшаніцу. Ляцкий, 16.
995. Калі суніца чырванее, не сей проса — не паспее. Сержп., 87.
996. Хто сее па пакрові, таму няма чаго даць карові, а хто варожыць, той галавой наложыць. Т. Пуйта, 1966, Дзятл. 13.10.27.
997. Лён сей позні, на шэсць дзеў. Добр., Смол., 54.
998. Сей ячмень, як каліна ў кругу. Добр., Смол., 136.
999. Сей ячмень, як загудзіць сляпень. Добр., Смол., 136.
1000. Вальха када зацвіцець, сей грачыху. Добр., Смол., 22.
1001. Хто картошкі пасадзіць прад Міколай, будзіць з картошкай. Добр., Смол., 47.
1002. Трэба гарох сеяць пад саху. Сержп., 86.
1003. Як гарох сеяны з сявенькі, дык i вырасце маленькі. Махнач, 24.
1004. Рэпу ды гарох не сей каля дарог. Сержп., 83.
а) Не сей гарох каля дарог. Н. Парукаў, 1958, Добр. 12.3.29.
96 👁