978. Хто сее рана, той насенне не губляе. Сцяшк., 614, Іў.; «Бел.», 1956.
979. Хто сее ў лёд, той п'е мёд. Крачк., 91.
980. Днём раней пасееш — тыднем раней сажнеш. А. Бельская, 1967, Раг. 13.10.19; Т. Новак, 1973, Ельск. 13.10.71.
а) На дзень раней пасееш — на тыдзень раней збярэш. З. Пякарская, 1965, Слон. 13.10.2.
981. Пасей хоць у залу, толькі лішь у пару. Вас., 22.
982. Сей у пару — будзе добра гаспадару. Сцяшк., 608, Ворин.
983. Сей у добрую пару — збярэш хлеба гару. «Бел.», 1956; І. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.29.
984. Пасееш за пагоду — больш прыплоду. Сержп., 85.
985. Асьмак для сабак, а семачок на абрачок. Tyszk., 437; Нос., 120; Дуб., 44; «ШМ», № 6.
986. Пасеяўшы на сходу, не ажыдай харошага плоду. Нос., 135; Дуб., 48.
987. Веташок сяўбе не шкодзіць. Нос., Слов., 49.
988. Хто глядзіць (пазірае) на месяц, той у дзяжы не месіць. Tyszk., 436; Нос., 176. Вар.: Сержп., 83.
989. Хто з ксёнжкі сее, той мала збірае. Fed., 276.
990. Хто з календара сеець, той мала веець. Tyszk., 436.
а) Хто па календару сее, той рэдка вее. Сержп., 83.
991. Пасее троха, ды ўродзе плоха. Ляцкий, 34.
125 👁