У зборах Рыпінскага, Чачота i Тышкевіча прыказкі надрукаваны лацініцай.
Цікавасць да прыказак, як i да паэтычнай творчасці беларускага народа наогул, пачынае праяуляць мясцовы друк Беларусь Ужо ў 1850 г. у хМагілёўскіх губернскіх ведамасцях» (№ 40—42, 45) друкуюцца беларускія прыказкі, сабраныя К. Мальчэўскім (каля 120 тэкстаў).
У пачатку 50-х гадоў пачынае таксама друкаваць свае запісы прыказак, зробленыя ў час вандровак па Беларусі, П. М. Шпілеўскі 25. У 1853 г. гэта калекцыя была апублікавана ў значна папоўненым выглядзе (больш 500 тэкстаў) 26. Праз год каля 100 прыказак i прымавак, запісаных у Віцебскай губ., з'явілася ў этнаграфічнай працы, складзенаи з апісанняў М. Анімеле i выдадзенай Рускім геаграфічным таварыствам 27. Каля 150 прыказак змясціў у сваім этнаграфічным аглядзе Віленскай губерні A. Кіркор 28. Але ў гэтых зборах значная частка тэкстаў паўтарае тое, што ўжо было апублікавана Чачотам i Тышкевічам.
Ужо некаторыя з першых збіральнікаў беларускіх прыказак (Рыпінскі, Чачот) адразу ўзялі правільны напрамак у самой методыцы запісу, дамэгаючыся яго дакладнасці, нават захоўваючы асноўныя асаблівасці мясцовых гаворак. Недахопам першых i амаль усіх пазнейшых збіральнікаўпарэміёграфаў было запісванне прыказак па-за кантэкстам, што часта перашкаджала правільна зразумець сэнс твора.
На 60-я гады XIX ст. прыпадае параўнальна невялікая калекцыя прыказак (151 тэкст), якая змешчана ў фальклорным зборніку П. Гільтэбранта 29. Запісаны яны пераважна навучэнцамі Маладзечанскай настауніцкай семінарыі ў заходняй частцы Беларусі. Каля 70 прыказак з Пружанскага п. Гродзенскай губ. былі сабраны Ф. Варажбіцкім 30.
У адзін час ca Шпілеўскім пачаў збіраць i публікаваць прыказкі I. I. Насовіч. Яго першая публікацыя з 999 запісаў 31 i ўсе наступ-
___________
25 М. Шпилевский. Народные пословицы с объяснением происхождения и значения их.—«Москвитянин», ч. 4, № 16. М, 1852, кн. 2
26 Белорусские пословицы. Сборник П. Шпилевского.—«Известия имп. Академии наук по отделению русского языка и словесности», 1853, т. 2 (Приложение).
27 М. Анимелле. Быт белорусских крестьян.— У кн.: Этнографический сборник, вып. II. СПб, 1854.
28 А. Киркор. Этнографический взгляд на Виленскую губернию. — У кн.: Этнографический сборник, вып. III. СПб, 1858.
29 Сборник памятников народного творчества в Северо-Западном крае, вып. I. Под ред. П. А. Гильтебрандта. Вильна, 1866.
30 Народные поговорки и пословицы Пружанского уезда. Собрал Ф. Ворожбицкий.— «Гродненские губернские ведомости», 1868, № 21.
31 И. И. Носович. Белорусские пословицы и поговорки.— «Известия имп. Академии наук по отделению русского языка и словесности», 1852, т. 1.
95 👁