Праўда, яшчэ ў 1618 г. у Беларусі, у мястэчку Любчы на Немане (зараз Навагрудскі р-н), быў надрукаваны зборнік пад назвай «Польскія прыказкі», які склаў ураджэнец Беларусі С. Рысінскі20. У зборніку змешчана, як указана на вокладцы, 18 «цэнтурый», г. зн. 1800 прыказак. Можна меркаваць, што ў зборнік польскіх прыказак С. Рысінскага траніла i некаторая колькасць прыказак, сабраных ім на Беларусі, у тым ліку, магчыма, i ў наваколлі Любчы. Але гэта яшчэ не беларускі зборнік прыказак. Ён надрукаваны на лацінскай i польскай мовах, i вельмі цяжка вызначыць, якія з тэкстаў запісаны на Беларусі, якія вядомы абодвум пародам i якія наогул выпадкова трапілі ў зборнік. Спроба перакладу на беларускую мову прыказак ca зборніка Рысінскага паказала, што нямногія з ix знаходзяць аналогіі ў жывым беларускім матэрыяле21. Варта, аднак, адзначыць сам факт выдання на Беларусі ў пачатку XVII ст. зборніка прыказак, які, безумоўна, адыграў станоўчую ролю ў далейшым развіцці славянскай парэміяграфіі, у тым ліку i беларускай. Фактычна першая публікацыя беларускіх прыказак у ix жывым гучанні належыць А. Рыпінскаму. У 1840 г., жывучы ў эміграцыі ў Францыі, ён надрукаваў у кнізе «Беларусь» 50 прыказак, якія захаваліся ў яго памяці 22. У рускім друку беларускія прыказкі i прымаўкі ўпершыню з'явіліся ў 1844—1845 гг. Гэта публікацыя В. Васільсва (75 тэкстаў) у пецярбургскім часопісе «Маяк» (т. XV, XXII, XXIII). Да найбольш ранніх навуковых публікацый беларускіх прыказак i прымавак належыць падборка з 185 тэкстаў, якую змясціў у апошнім з шасці сваіх зборнікаў песень Я. Чачот23. Можна лічыць, што гэта было першае гпублікаванне беларускіх прыказак у сапраўды дакладных запісах. Ужо праз год значную кадекцыю, каля 450 беларускіх прыказак, змясціў у грунтоўным i ўсебаковым «Апісанні Барысаўскага павету» Я. Тышкевіч24. Праўда, часткова яны былі запазычаны з лапярэдняй публікацыі Чачота. 20 Proverbiorum Polonicorum a Salomone Rysinio collectorum centuriae decem et octo. Lub'ecae ad Chronum. M. DC. X X I X. 21 Гл.: Я. I. П a p э ц к i, Ю. I. П р э н с к а я. Любчанскі зборнік прыказак i прымавак, сабраны i выдадзены С. Рысінскім у 1618 г.— «Весці А Н БССР. Серыя грамадскіх навук», 1964, № 1. Пра С. Рысінскага i яго зборнік гл. таксама: J. K r z y ż a n o w s k i. S. Rysiński, pierwszy paremiolog polski.— «Przegląd Humanistyczny», zesz. 6, 1964. 22 Białoruś. Kilka słów o poezii prostego ludu. Przez Alexandra Rypińskiego. Paryż, 1840. 23 J. C z e c z o t. Piosnki wieśniacze z nad Niemna i Dźwiny, niektóre przysłowia i idiotyzmy. Wilno, 1846. 24 E. T y s z k i e w i c z. Opisanie powiatu Borysowskiego. Wilno
Дадатковыя словы
lubecae, зявіліся
52 👁