870. Што дасць плахая ніва, тое не дасць і добры дзядзька. А. Фядосік, 1962, Капатк. 8.1.76.
871. Малая пашня, ды ўрод дала. Ляцкий, 20.
872. Дзе лучшы хлеб — там твая ніва. М. Грынблат, 1964, Невельскі р-н Пскоўскай вобл. 8.1.87.
873. Дзе далінка, там і хлеба скарынка. Сцяшк., 588, Гродз.
874. Дзе далок, там панок. М. Жылінскі, 1963, Свісл. 13.10.6а.
875. У полі дзве волі. Нос., 20.
а) У полі свая воля. Ром., Бел., I, 292.
876. У полі дзве волі: хто каго нагнець, тэй таго наб'ець. Добр., Смол., 6.
877. Шырокае поле: ідзі, куды воля. Нос., 186.
878. Ліха не знаць — на сваім полі араць. Сержп., 85.
879. Калі б меў ніву, нашоў бы і сіву. Ляцкий, 16.
880. Не можна й брату верыць, калі зямлю мерыць. Ляцкий, 30; Сержп., 47.
881. Мала сала, мала хлеба, мала зямлі — болей трэба. Шейн, II, 478, Ігум. п.
882. Саха і барана самі не багатыя, а ўвесь мір кормяць. В. Скідан, 1970, Швянчонскі р-н ЛітССР 8.2.32.
883. Без сахі і бараны сам цар хлеба не есць. Pietk., 391.
884. У сошкі залатыя рожкі. Сержп., 85.
885. Дзяржыся за рагач, будзеш багач. Сержп., 85.
99 👁