Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Не першыня сіўцу вайна. Дуб., 37. 855. Урадзіўся сівец — жыту канец. Дуб., 65. 856. Дзе валошка, там хлеба крошка. Сержп., 87. 857. Зарадзіў драсён — не будзе красён. Крапіва, 248. 858. Ліхая трава з поля — вон. Сержп., 99. 859. Як якая трава: іншая трава — той жа хлеб. Сержп., 26. 860. Ці ёсць, ці няма калі, а лён палі. Хрэстам., 316. 861. Калі трава ўшыўка, i лён будзець паршыўка. Добр., Смол.» 54. 862. Канюшына родзіць — ільну годзіць. М. Грынолат, 1958г Гарадз. 863. Не церці, не мяць — не будзе калач. Ром., Зап., III, 225. 864. Без паліва i капуста не расце. М. Дуброўскі, 1956, Лельч. 13.3.29. * 865. Зямля курыць, бульба шуміць. Сцяшк., 593, Астр. 866. Не глядзі мяжы ды сад садзі. A. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. 867. Вішня — зямля лішня. Мат., 173. 868: Бедная зямелька лепей за багатага мужыка: багаты дасць i квоту возьме, а бедная зямелька што ні зародзіць — усе наша: нашы вярхушкі, нашы i камлюшкі. A. Аіс, 1957, Шарк. 869. Слабая ніўка дасць больш, чым багаты гаспадар. М. Шлык* 1969, Зелье
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

грынблат
22 👁
 ◀  / 560  ▶