Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Калі хоч хлеб меці, то трэба зямліцы глядзеці. Ром., Мат., 83. 842. Дзе пасееш густа, там не будзе пуста. Сцяшк., 588, Шчуч. 843. Асот ды лебяда — для палетку бяда. М. Малочка, 1960, Стауб. 8.1.56. 844. Не бяда, калі ёсць лебяда. Сержп., 21. 845. То не бяда, што ў жыце лебяда, — няма гарэй бяды, як ні жыта, ні лебяды. Сержп., 21. 846. Калі расце лебяда, дык гэта не бяда, a калі расце званец, дык хлебу канец. Сах. 847. Мятліца — хлеба палавіца. Tyszk., 436; Шейн, II, 478. a) Зарадзіла мятліца — хлебу палавіца. Hoc, 46. 848. Мятліца — хлеба дружыца. Сержп., 87. 849. Калі ў жыце каткі, то будзе дабра поўны куткі. Fed., 372. 850. Як на полі каткі, то хлеба поўныя куткі, а як на полі мят* ліца, то хлеб ляжыць на паліцы. Fed., 140. 851. Дзе мятліца, яна хлеба памашніца, дзе званец, там i хлебу канец. А. Русіновіч, 1954, Свет л. 13.3.29. 852. Дзванец — хлебу канец. Tyszk., 436; Шпил., Бел., 179. Вар:. Сержп., 87. а) Зарадзіў званец — хлебу канец. Дуб., 21; Нос, 46. б) Явіўся званец — хлебу канец. Н. Рында, 1967, Зелье. 13.10.23. 853. Добру траву людзі сеюць, а дрэнна сама расце. Сцяшк.г 589, Гродз
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
24 👁
 ◀  / 560  ▶