СЕЛЬСКАЯ ГАСПАДАРКА 830. Пабыла Хімка ў лядах, пабачыла працы. С. Маісеенка, 1965, Жлоб. 13325. 831. Пазналі б мяне ў лядзе, а не ў нарадзе. Нос, 130; Дуб., 832. Пакланіся кусту, дак ён дасць хлеба лусту. Tyszk., 435; Нос, 131; Шейн, II, 48; Дуб., 50; Сержп., 85; Ляцкий, 32; Сах.; Fed., 159. 833. Лядцы як родныя атцы. Добр., Смол., 40. 834. У лясу жывём, пню кланяемся. Добр., Смол., 98. 835. Каб корч ды стаў сторч, то лягчэй бы выцягваць яго было. М. Мелътчэнка, 1950, Гом. 13.3.29. 836. Не араць, a цаліну драць. Сержп., 34. 837. У каго чорна глыба, у таго й хлеба скіба. Аяцкий, 49; Дуб., 64; Сержп., 34. 838. На чорным полі бела пшаніца родзіць. Fed., 239. а) На чорнай зямлі пшаніца родзіць. Fed., 355. 839. Па чорнай зямельцы жыта сеюць, а па белай сабакі бегаюць. Дуб., Нар., 1. 840. Праца чорная — белы хлеб. Сах
24 👁