Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Няма большага багача, хто пільнуе рагача. В. Скідан, 1970, Астр. 8.2.32. 887. За сошку трымайся i ліха не лякайся. Сержп., 85. 888. Той галодзен не ходзіць, хто арэ i скародзіць. A. Лісг 1957, Шарк. 889. Не мужык арэ, а саха. Сержп., 84. 890. Як наладзіш, так i ўзарэш. Сержп., 84. 891. Не маеш слуг, сам бярысь за плуг. Fed., 283. а) Не маючы слуг, сам цягні плуг. Fed., 283. 892. Калі пыль на баране, дак i блін на рашаце. Нос, 65; Ляцкий, 24. 893. Калі з баразны ідзе пылок, будзе на патэльні грэцкі блінок. «Звязда», 30 красавіка 1960 г., Церах. 894. Без дагляду зямля круглая сірата. Сержп., 83. 895. Дзе гаспадар ходзіць, там жыта (зямля) родзіць. Сержп.г 83. 896. Дзе гаспадар не ходзіць, там нічога не родзіць. Сержп., 83. 897. На полі родзіць, калі сам хадзяін па полі ходзіць. Piętka 360. 898. Гаспадарка — клапатарка. Fed., 105. 899. Гаспадарка свет корміць. Fed., 105. 900. Не раса родзіць, а пот. Сержп
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
17 👁
 ◀  / 560  ▶