841. Калі хоч хлеб меці, то трэба зямліцы глядзеці. Ром., Мат., 83.
842. Дзе пасееш густа, там не будзе пуста. Сцяшк., 588, Шчуч.
843. Асот ды лебяда — для палетку бяда. М. Малочка, 1960, Стаўб. 8.1.56.
844. Не бяда, калі ёсць лебяда. Сержп., 21.
845. То не бяда, што ў жыце лебяда, — няма гарэй бяды, як ні жыта, ні лебяды. Сержп., 21.
846. Калі расце лебяда, дык гэта не бяда, а калі расце званец, дык хлебу канец. Сах.
847. Мятліца — хлеба палавіца. Tyszk., 436; Шейн, II, 478.
а) Зарадзіла мятліца — хлебу палавіца. Нос., 46.
848. Мятліца — хлеба дружыца. Сержп., 87.
849. Калі ў жыце каткі, то будзе дабра поўны куткі. Fed., 372.
850. Як на полі каткі, то хлеба поўныя куткі, а як на полі мятліца, то хлеб ляжыць на паліцы. Fed., 140.
851. Дзе мятліца, яна хлеба памашніца, дзе званец, там і хлебу канец. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
852. Дзванец — хлебу канец. Tyszk., 436; Шпил., Бел., 179. Вар.: Сержп., 87.
а) Зарадзіў званец — хлебу канец. Дуб., 21; Нос., 46.
б) Явіўся званец — хлебу канец. Н. Рында, 1967, Зельв. 13.10.23.
853. Добру траву людзі сеюць, а дрэнна сама расце. Сцяшк., 589, Гродз.
139 👁