801. З Сяргея пачынаецца зіма. «ШМ», № 11.
802. Марцін святы — губіцель гагаты. Ляцкий, 20.
803. Хто на казанскую жаніхаецца, той не пакаецца. «ШМ», № 11.
804. Да Змітра дзеўка хітра. Tyszk., 419; Шпил., Бел., 178; Нос., 36; Дуб., 15; Сержп., 54.
805. На Змітра баба хітра, а па Змітру хоць анучай вытры. «ШМ», № 11.
806. Зміцер зямлю выцер, на груды пабіў, каб ніхто не хадзіў. «ШМ», № 11.
807. Да Змітра пасуць, а па Змітру пільнуюць. «ШМ», № 11.
808. Кузьма да Дамян — два ліцвіны, прыneslі гаршочак бацвінні. Дуб., 32; Нос., Слов. 31.
809. Па ўсіх святых холад уйме ўсіх. «ШМ», № 12.
810. Пракоп па снегу ступае, дарогу капае. «ШМ», № 12.
811. Да Юр'я корму і ў дурня. Tyszk., 437; Шпіл., Бел., 185; Dybow., 184; Нос., 37; Сержп., 78. Вар.: Fed., 131.
а) Да Юр'я хлеба і ў дурня. Калянд., 1925.
б) Да Юр'я будзе і ў дурня. Fed., 131.
в) Да Юр'я есць хлеб і ў дурня. Fed., 131.
г) Да Юр'я стане хлеба і ў дурня. Fed., 131.
д) На Юр'я павінна быць сена і ў дурня. Шейн, II, 478, Ашм. п. Вар.: Fed., 131.
812. Калі цёпла на Юр'я, то павінна сена быць і да другога Юр'я і ў дурня. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
95 👁