Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Сяргея пачынаецца зіма. «ШМ», №11. 802. Марцін святы — губіцель гагаты. Ляцкий, 20. 803. Хто на казанскую жаніхаецца, той не пакаецца. «ШМ», № 11. 804. Да Змітра дзеўка хітра. Tyszk., 419; Шпил., Бел., 178; Нос, 36; Дуб., 15; Сержп., 54. 805. На Змітра баба хітра, а па Змітру хоць анучай вытры. «ШМ»,№11, 806. Зміцер зямлю выцер, на груды пабіў, каб ніхто не хадзіў. «ШМ»,№ 11. 807. Да Змітра пасуць. а па Змітру пільнуюць. «ШМ», №11. 808. Кузьма да Дамян — два ліцвіны, прынеслі гаршочак бацвінні. Дуб., 32; Нос, Слов. 31. 809. Па ўсіх святых холад уйме ўсіх. «ШМ», № 12. 810. Пракоп па снегу ступае, дарогу капае. «ШМ», № 12. 811. Да Юр'я корму i ў дурня. Tyszk., 437; Шпіл., Бел., 185; Dybów., 184; Hoc, 37; Сержп., 78. Вар.: Fed., 131. а) Да Юр'я хлеба i ў дурня. Калянд., 1925. б) Да Юр'я будзе i ў дурня. Fed., 131. f в) Да Юр'я есць хлеб i ў дурня. Fed.t 131. г) Да Юр'я стане хлеба i ў дурня. Fed., 131. д) На Юр'я павінна быць сена i ў дурня. Шейн, II, 478, Ашм. п. Вар.: Fed.t 131. 812. Калі цёпла на Юр'я, то павінна сена быць i да другога Юр'я i ў дурня. А. Русіновіч, 1954, Светл
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

юря
16 👁
 ◀  / 560  ▶