773. Ад спаса дай рукавіцы паса. Athen.
774. Святы Баўтрамей душыць аваднёў і траціць мухі. «ШМ», № 7—8.
775. Прышоў Баўтрамей (Бартламей) — жыта на зіму сей. Fed., 22; Дуб., 50; Нос., 139.
776. На Баўтрамея то кажды жыта сее. Fed., 22.
777. На Івана прасіце, дзеткі, у бога дажджу, а пасля Івана я і адзін упрашу. Крэмнеў.
778. У стагнача хопіць хлеба да багача. Сцяшк., 612, Слон.
779. Багач — бярыся за рагач, ідзі пад авёс гараць. Fed., 18.
780. Багач — заткнуў у страху рагач. Б. Пятроўскі, 1969, Нясв.
781. Прышоў багач — кідай рагач, бяры сявеньку, сей памаленьку. Сержп., 33. Вар.: Fed., 18; А. Хомка, 1965, Ваўк. 13.10.3; В. Ківель, 1967, Нясв. 13.10.21.
782. На Барыса за рагач бярыся, а прыдзе багач — кідай рагач, бяры сявеньку і сей памаленьку. Ром., Мат., 84.
783. Прышоў багач — рыкнуў рагач; прышла пакрова — рыкнула карова. Fed., 18.
784. Да багача баба рабача, па багачы — хоць за плот валачы. В. Ківель, 1967, Нясв. 13.10.21.
785. Іван Багуслаў дружкі разаслаў, а аб пакрове дзеўка гатова. Калянд., 1921.
786. Калі да пакроў не было снегу, не будзе яго яшчэ дзве нядзелі. М. Грынблат, 1974, Пух.
99 👁